- кантычка
- кантычка, -і
ж.
Сборник католических молитвенных песен.Там той з лірай у тры шчыра струны задае, той з кантычкі, той з прывычкі модлы дзьме свае. Купала. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Колас. Раскрыўшы кантычкі, яны (багамольцы) зацягнулі малітву, якая хутка задыхнулася ў гарачыні, у шуме, у грукаце «Арбонаў»... Танк.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.